АПК прадставіў навігатар па Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным
20 кастрычніка, Позірк. Навігатар па Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным прадстаўлены 20 кастрычніка ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Спасылкі навігатара вядуць на старонку дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, па якіх можна знайсці адказы на асноўныя пытанні, узнятыя ў дакуменце.
У прыватнасці, ёсць магчымасць даведацца, хто можа разлічваць на кампенсацыю шкоды і рэабілітацыю, хто і як будзе вызвалены з месцаў зняволення ў транзітны перыяд, якія формы кампенсацыі шкоды прадугледжаныя ў канцэпцыі, якія функцыі будзе выконваць Камісія па аднаўленні справядлівасці, што будзе з канфіскаванай маёмасцю беларусаў, як будзе кампенсавацца шкода рэпрэсаваным студэнтам і рабочым, звольненым па палітычных матывах.
Праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным прадугледжвае рэабілітацыю і аднаўленне ў юрыдычных, грамадзянскіх, палітычных, працоўных і іншых правах тых, хто пацярпеў ад дзеянняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года, калі ён заняў пасаду прэзідэнта.
Дакумент, апублікаваны 25 верасня, распрацаваны офісам Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з праваабарончымі арганізацыямі, НДА, юрыстамі і былымі адвакатамі. У праекце канцэпцыі прапануецца стварыць камісію па аднаўленні справядлівасці — “часовы пазасудовы калегіяльны орган, які складаецца з ліку службовых асоб Беларусі”.
Асобныя палажэнні дакумента былі разгледжаны ў інтэрв’ю “Позірку” дарадцы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціны Рыхтэр.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка