Ціханоўская і прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі і стратдыялог у 2024 годзе

24 лютага, Позірк. Сітуацыя з палітвязнямі, трагічная смерць Ігара Ледніка, план стратэгічнага дыялогу на 2024 год, падтрымка грамадзянскай супольнасці і рэпрэсаваных абмеркаваны 23 лютага ў Вільнюсе на сустрэчы Святланы Ціханоўскай і намесніка памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Крыстафера Сміта.
Акрамя таго, Сміт паведаміў Ціханоўскай пра новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых за саўдзел у вайне Расіі супраць Украіны і незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у Беларусь, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
У рэлізе таксама адзначаецца, што ў рамках стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, які распачаўся ў снежні 2023 года ў Вашынгтоне, адбылася асобная дыскусія па сітуацыі з палітвязнямі і магычымых шляхах іх вызвалення з удзелам прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады і праваабаронцаў.
Гл. таксама:
Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША сустрэўся ў Вільнюсе з прадстаўнікамі дэмсіл Беларусі
Дзярждэп ЗША: Мы працягнем прадпрымаць сувымерныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка