Вячорка і Лябедзька абмеркавалі з Падаляком беларуска-ўкраінскія адносіны

23 лютага, Позірк. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька падчас працоўнага візіту ў Кіеў 23 лютага абмеркавалі беларуска-ўкраінскія адносіны і “планы на бліжэйшы час” з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком.
Паводле інфармацыі прэс-службы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сустрэча з Падаляком стала “адной з першых” у межах распачатай паездкі.
“Дарадцы Ціханоўскай падзякавалі за прызначэнне Ігара Кізіма, амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі, за супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы, а таксама за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку палка Каліноўскага”, — адзначылі ў АПК.
Як паведаміў “Позірку” Вячорка, дарадцы Ціханоўскай “прыехалі на запрашэнне Вярхоўнай Рады”. “Будзем сустракацца з прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, дэпутатамі Рады, а таксама з дэпутатамі еўрапейскіх парламентаў, якія прыбылі ў Кіеў з нагоды другой гадавіны пачатку паўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны”, — сказаў ён.
Паводле звестак “Позірку”, 24 лютага, у другую гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі, ва Украіне адбудзецца буйное міжнароднае палітычнае мерапрыемства, закліканае падтрымаць яе ў адбіцці агрэсіі. Падрабязнасці з меркаванняў бяспекі пакуль трымаюцца ў сакрэце.
Ігар Кізім: Для Украіны вельмі важна, што беларускія дэмсілы не падтрымліваюць вайну
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


