Перад выступам Ціханоўскай на камітэце ПА АБСЕ дэлегацыя ПП НС пакінула залу — Вячорка

22 лютага, Позірк. Перад выступам Святланы Ціханоўскай на камітэце Парламенцкай асамблеі АБСЕ па пытаннях дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях 22 лютага ў Вене дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пакінула залу, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
“[Дэпутат Андрэй] Савіных і [амбасадар у Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Андрэй] Дапкюнас выйшлі, як толькі абвясцілі выступ Ціханоўскай”, — паведаміў дарадца.
З ягоных слоў, супрацоўнікам СМІ Савіных растлумачыў свой дэмарш тым, што “была запрошаная асоба, якая знаходзіцца пад следствам”.
Пасля пераходу ў фае Савіных і Дапкюнас сфатаграфаваліся з амбасадарам РФ у Аўстрыі Дзмітрыем Любінскім і пастаянным прадстаўніком РФ пры АБСЕ Аляксандрам Лукашэвічам, адзначыў Вячорка.
Падчас выступу Ціханоўская заклікала ПА АБСЕ не прызнаваць прызначаныя на 25 лютага Выбары ў ПП НС.
Гл. падрабязней:
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



