Каардынацыйная рада: Нелегітымны рэжым цынічна праводзіць у Беларусі чарговую імітацыю выбараў

21 лютага, Позірк. “Нелегітымны рэжым пад лозунгам “Галасуем разам!” цынічна праводзіць у Беларусі чарговую імітацыю выбараў, якую ў народзе трапна празвалі “бязвыбарамі”. І мы заклікаем усіх сумленных выбаршчыкаў не ўдзельнічаць у гэтым фарсе”, — адзначаецца ў звароце Каардынацыйнай рады (КР) ад 21 лютага.
КР заклікае тых, каго прымусяць прыйсці на выбарчыя ўчасткі, “зрабіць бюлетэні несапраўднымі, паставіўшы “птушкі” усім прызначаным уладамі кандыдатам у “дэпутаты парламента”.
У арганізацыі нагадалі, што яна была створана для дэмакратычнага транзіту ўлады ў 2020 годзе і “паступова трансфармавалася з перамоўнай пляцоўкі для пераадолення палітычнага крызісу ў краіне (у сваім першым складзе) да прадстаўнічага органа дэлегатаў ад дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі”.
“Зараз ідзе няпросты, але шчыры публічны дыялог, каб падрыхтаваць якасна новае фармаванне трэцяга склада Каардынацыйнай рады праз прамыя выбары па прапарцыйнай сістэме са спісамі выбарчых суб’ектаў. Выбарчая кампанія будзе грунтавацца на міжнародных стандартах, каб КР стала легітымным органам парламенцкага тыпу, які павінен садзейнічаць кансалідацыі, аб’яднанню беларускіх палітычных структур, арганізацый грамадзянскай супольнасці вакол праграмных мэтаў на аснове дэмакратычных каштоўнасцей”, — адзначылі там.
КР заклікала “усіх беларускіх выбаршчыкаў у хуткім часе прыняць актыўны ўдзел у сапраўдных выбарах” у яе склад.
20 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.
У гэтым годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары — адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.
На 110 месцаў у ПП НС восьмага склікання прэтэндуе 265 кандыдатаў (з іх 10 грамадзян ва ўзросце да 31 года, 92 жанчыны; самаму маладому кандыдату ў дэпутаты — 23 гады, самаму старэйшаму — 66 гадоў).
На 12.512 месцаў у мясцовых саветах прэтэндуе 18.802 чалавекі.
Для арганізацыі выбараў у адзіны дзень галасавання 25 лютага ўтворана 5.411 выбарчых камісій, у склад якіх увайшло 57.233 чалавекі.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка