Лукашэнка абвінаваціў апанентаў у жаданні аддаць Заходнюю Беларусь Польшчы і забраць заходнія землі РФ

16 лютага, Позірк. “Сёння ўсе жадаюць на Захадзе (і ў авангардзе — нашы беларускія збеглыя, адносна Беларусі што датычыцца) паражэння Расіі ў вайне з Украінай”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 лютага ў Мінску на агульным сходзе членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюза).
Відэафрагмент выступу апублікаваны ў неафіцыйным тэлеграм-канале яго прэс-службы.
Лукашэнка прывёў нейкія цытаты, як ён сцвярджае, з перамоў “нашых збеглых з асобнымі на Захадзе”.
“Польшча мае права на заходнія землі Беларусі. А ў выпадку паражэння Расіі, Беларусь будзе прырастаць за кошт заходніх зямель Расіі, — паўтарыў ён нібыта сказаную яго неназванымі апанентамі фразу. — Чытай: нам прырэжуць нешта са Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцей, а заходнюю Беларусь (як вы ведаеце — да Мінска) мы павінны аддаць Польшчы”.
Раптам ён паспрабаваў перайсці на беларускую мову: “Эта новыя дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы на Западзе на гэты рахунак” (сказана з памылкамі, верагодна, мелася на ўвазе “Гэта новыя дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы на Захадзе на гэты конт”).
Лукашэнка заявіў, што ніколі на гэта не пагодзіцца: “Мы будзем змагацца да апошняга за нашыя землі, тым больш мы ж нікому праблем не дастаўляем, мы ж нікому нічога не павінны. Мы не прэтэндуем ні на Вільно, ні на Беласточчыну, ні на расійскія, ні на ўкраінскія землі. Нам дастаткова таго, што гістарычна нам дасталася”.
“Калі нехта думае, што там будзе лепш, калі нас падзеляць і па частках некудысь прымуць, — памыляецеся. Калі б было так добра ў 20–30-х гадах, мы б не змагаліся за сваю незалежнасць, — сказаў Лукашэнка. — Таму давайце зробім усё для таго, каб на гэтай зямлі быў мір”.
“А ён будзе толькі тады… Як я кажу: дайце мне эканоміку. А вы (Белкаапсаюз. — “Позірк”.) — Велізарная частка нашай эканомікі, 30% насельніцтва вы закліканы абслугоўваць. Рабіце высновы. Адсюль жорсткі падыход да многіх пытанняў ад адукацыі, аховы здароўя да гандлю”, — дадаў ён.
24 лютага 2022 года Расія здзейсніла поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Афіцыйны Мінск надаў Маскве тэрыторыю, інфраструктуру для нападу, лячыў расійскіх вайскоўцаў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


