Колькасць заявак на эвакуацыю праз атаку на “Кадравы рэзерв” пакуль не расце — Стрыжак

15 лютага, Позірк. Фонд салідарнасці BySol пакуль не фіксуе павелічэння колькасці заявак на эвакуацыю на фоне сцвярджэнняў сілавікоў пра дэананімізацыю ўдзельнікаў праграмы “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” (КР), паведаміў “Позірку” сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
“Заяўкі ад КР мы адмыслова пакуль не вычлянялі. Складана сказаць, што праз іх пайшла вялікая плынь эвакуацый”, — сказаў ён.
14 лютага Следчы камітэт заявіў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да “прадстаўнікоў і ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Было заяўлена, што частка людзей у Беларусі затрыманая, у дачыненні да тых, хто за мяжой, пачнуць спецыяльную вытворчасць, якая дазваляе судзіць завочна.
17 траўня 2023 года КДБ прызнаў праграму “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Праграма існуе з 15 лістапада 2022 года.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Губарэвіч: Каля 30% удзельнікаў "Кадравага рэзерву" знаходзяцца ў Беларусі
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


