Міжнародная федэрацыя хакея працягнула забарону на ўдзел у спаборніцтвах зборных Беларусі і РФ

13 лютага, Позірк. Расія і Беларусь не ўключаны ў сезон чэмпіянату свету па хакеі 2024-2025 гадоў, паведамляе прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (IIHF).
Рашэнне прынята Радай IIHF 12 лютага.
Адзначаецца, што “вяртанне зборных Расіі і Беларусі назад у спаборніцтвы пакуль небяспечнае”. Гэтае рашэнне закране і зборную Беларусі адносна фінальнага алімпійскага кваліфікацыйнага раунда, які пройдзе ў жніўні 2024 года.
Такім чынам, забарона на ўдзел у спаборніцтвах прадоўжана да траўня 2025 года.
Раней паведамлялася, што зборныя Украіны і Беларусі маглі сустрэцца ў турніры, на якім будзе разыгрывацца пуцёўка на Алімпійскія гульні 2026 года ў Італіі.
Украінская зборная выйшла ў фінальны раунд кваліфікацыі, перамогшы на кваліфікацыйным турніры, які прайшоў у Польшчы. Такім чынам, яна патрапіла ў групу D, у якой знаходзяцца Славакія, Казахстан і Беларусь. Аб тым, што зборныя Беларусі і Расіі ўключаны IIHF у лік патэнцыйных удзельнікаў АГ-2026, стала вядома 31 кастрычніка 2023 года. Тады паведамлялася, што гэтае пытанне будзе разгледжана ў сакавіку 2024 года.
З-за поўнамаштабнай вайны ва Украіне, якую Расія пачала ў тым ліку з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі, хакейныя зборныя дзвюх краін не былі дапушчаны да чэмпіянату свету 2022 года ў Фінляндыі. 27 мая таго ж года IIHF забараніла беларусам і расіянам удзельнічаць у першынстве свету 2023 года.
Апошні раз зборныя Беларусі і РФ краін удзельнічалі ў ЧС-2021. Беларусы занялі перадапошняе – 15-е месца, расіяне – 5-е.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць 6-22 лютага 2026 года ў італьянскіх Мілане і Корціна-д’Ампецо.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+