Карпянкоў дапусціў удзел наймітаў ПВК “Вагнер” у мерапрыемствах МУС у перыяд выбараў

12 лютага, Позірк. Намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпенкаў дапусціў удзел наймітаў расійскай прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнер” у мерапрыемствах МУС у перыяд выбараў у Беларусі. Гэта вынікае з ягоных заяваў у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ 11 лютага.
Паводле яго слоў, унутраныя войскі напярэдадні адзінага дня галасавання “будуць праяўляць асаблівую пільнасць”.
“Мы рыхтуемся да магчымых правакацый, якімі нас недзе захочуць здзівіць. Але нас здзівіць немагчыма. Калі хтосьці думае, што можа заспець Міністэрства ўнутраных спраў і ўнутраныя войскі знянацку, той глыбока памыляецца. Ён трапіць проста ў нашу пастку, якая ўжо загадзя нашаму праціўніку <…> усюды падрыхтавана, — сказаў Карпенкаў. — Таму выконваем і тыя задачы, і рыхтуемся, атрымліваецца, і да ўсіх тых сюрпрызаў, якія недзе вось яны там рыхтуюцца, недзе там абмяркоўваюцца”.
Ва ўнутраных войскаў “ёсць пэўны досвед”, дадаў намеснік міністра.
“Нельга чакаць, скажам так, развіцця той ці іншай сітуацыі — мы не будзем. Мы будзем працаваць толькі на апярэджанне”, — адзначыў ён.
“Ну і я скажу, што з намі тут знаходзяцца інструктары і дарадцы ПВК “Вагнера”. Калі што, яны гатовы да гэтай сітуацыі недзе падключыцца, аказаць дапамогу”, — сказаў на заканчэнне Карпянкоў.
Паводле яго слоў, інструктары ПВК за сем месяцаў падрыхтавалі 1,6 тыс. спецыялістаў унутраных войскаў.
9 лютага тэлеграм-канал унутраных войскаў паведаміў аб завяршэнні шостага сезона курсу тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых спецпадраздзяленняў унутраных войскаў з удзелам ПВК “Вагнер”. Удакладняецца, што кожны ўдзельнік атрымаў адметны знак — шаўрон, “які могуць насіць толькі вайскоўцы, якія прайшлі курс інтэнсіўнай падрыхтоўкі з інструктарамі, якія валодаюць баявым вопытам”.

Унутраныя войскі былі актыўна задзейнічаны ў падаўленні масавых пратэстаў у 2020 годзе, яны таксама прыцягваліся да разгону вулічных акцый у ранейшыя гады.
У гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) і мясцовыя саветы дэпутатаў. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


