Эвакуацыі беларусаў з Ізраіля замінаюць санкцыі ЗША супраць “Белавія”, сцвярджае Алейнік
19 кастрычніка, Позірк. Уведзеныя Злучанымі Штатамі Амерыкі санкцыі ў дачыненні да “Белавія” замінаюць эвакуацыі беларускіх грамадзян з Ізраіля, заявіў 19 кастрычніка ў Мінску міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
“Мы атрымалі дазвол на гуманітарны рэйс ад ізраільскіх уладаў, — цытуе чыноўніка прэс-служба МЗС. — На сённяшні дзень застаецца толькі адна перашкода — гэта санкцыі ЗША ў дачыненні да нашага нацыянальнага перавозчыка. Вось так прыкладна выглядае так званы клопат пра беларускіх грамадзян па-амерыканску”.
Дыпламаты беларускага пасольства ў Ізраілі паведамілі, што ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў рэгіёне да іх звярнулася больш як 500 грамадзян краіны.
Палестына-ізраільскі канфлікт абвастрыўся 7 кастрычніка, калі на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа ўварваліся баевікі ваеннага крыла палестынскага руху ХАМАС. Адначасова з Газы пачаўся інтэнсіўны ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі (за 11 дзён было выпушчана больш за 7 тыс. ракет). Паводле апошніх даных, у выніку тэрарыстычнага нападу загінула 1,4 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку двое грамадзян Беларусі; пацярпела 4,6 тыс. чалавек. Каля 200 чалавек знаходзіцца ў закладніках.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская асудзіла агрэсію і выказала падтрымку народу Ізраіля ў яго барацьбе за сваю краіну.
9 жніўня 2023 года ЗША пашырылі санкцыі супраць беларускага рэжыму, унёсшы ў спіс 101 фізічную асобу, а таксама авіякампанію “Белавія”, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, БМЗ, ТАА “Белкапстыл” (амерыканскі дылер БМЗ) і Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

