Новы сезон праект лічбавага самакіравання “Новай Беларусі” пачаў пад назвай “Будуй сваё”

7 лютага, Позірк. Новы сезон праект лічбавага самакіравання платформы “Новая Беларусь” пачаў пад назвай “Будуй сваё”, паведаміла прэс-служба ініцыятывы.
Адзначаецца, што ў новым сезоне плануецца “выправіць недахопы распрацаванай механікі пілотнага праекту”, дададзеная магчымасць удзелу ў праекце не толькі беларусам Літвы і Польшчы.
“Сёлета ў праекце “Будуй сваё” змогуць паўдзельнічаць беларусы і беларускі з любой краіны <…>. Для гэтага мы запусцілі новы кірунак праекту — Global”, — гаворыцца ў паведамленні.
Удзельнікам суполкі Global прапануецца стварыць “на агульна сабраныя грошы карысны digital-праект, актуальны для беларусаў і беларусак любой краіны, у тым ліку Беларусі”.
Заяўляецца, што сёлета “прыём ідэй стартуе” неўзабаве пасля пачатку ахвяраванняў, таксама плануецца “запуск навучальнага блоку пра рэалізацыю ідэй, ужо створаны некалькі ролевых мадэляў для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія гатовыя як фундаваць грошы, так і прапаноўваць, і абмяркоўваць ідэі”.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.
Гл. таксама:
Лічбавае самакіраванне: Пабудаваць сваю Беларусь за свае падаткі
“Вырошчваем супольнасць актыўных”. Як за падаткі беларусаў у Літве ствараецца беларуская бібліятэка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка