Намеснік генпракурора паабяцаў “лакалізацыю любых ачагоў нестабільнасці” падчас выбараў

6 лютага, Позірк. Генеральная пракуратура надасць павышаную ўвагу “пытанням забеспячэння правапарадку ў краіне” падчас правядзення выбараў 2024 года, заявіў намеснік генпракурора Максім Варонін на сустрэчы з кіраўніком штаба місіі назіральнікаў ад СНД Леанідам Анфімавым 6 лютага ў Мінску.
Паводле яго слоў, якія перадаюць дзяржСМІ, гаворка ідзе аб “агітацыйных масавых мерапрыемствах, мітынгах, сходах і пікетах”.
“Асобным напрамкам работы на гэтым этапе мы бачым своечасовае выяўленне і спыненне рознага роду правакацый, лакалізацыю любых ачагоў нестабільнасці з-за магчымага дзеяння дэструктыўных сіл”, — заявіў Варонін.
У гэтым годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.
На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў восьмага склікання пасля рэгістрацыі Цэнтральнай выбарчай камісіяй прэтэндуе 265 кандыдатаў, на 12.512 месцаў у мясцовых Саветах дэпутатаў будуць прэтэндаваць 18.802 кандыдаты. Сярэдні конкурс — 2,4 і 1,5 чалавека на месца адпаведна.
Кампанія праходзіць на фоне маштабных палітычных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі ўнутры краіны.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.
У 2020 годзе на прэзідэнцкіх выбарах многія выбаршчыкі фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі на электронную платформу “Голас”, што стала адным са сведчанняў фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання на карысць Аляксандра Лукашэнкі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



