Французскія дэпутаты рыхтуюць заяву аб непрызнанні будучых парламенцкіх выбараў у Беларусі

3 лютага, Позірк. Заяву аб непрызнанні будучых парламенцкіх выбараў у Беларусі рыхтуе дэпутацкая група ў Нацыянальным сходзе Францыі па беларускай сітуацыі, паведаміў яе старшыня Фрэдэрык Пэці на сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.
“Фрэдэрык Пэці адзначыў, што выступіць з прапановай аб непрызнанні ў якасці выбараў мерапрыемства, запланаванага Лукашэнкам на 25 лютага 2024 года. Плануецца прыняць адпаведную заяву французскай парламенцкай групы”, — паведамляе прэс-служба АПК. Дзе і калі дакладна адбылася сустрэча, кабінет не удакладняе.
Латушка і Пэці “пагадзіліся з неабходнасцю прыняцця стратэгіі па Беларусі і адзначылі важнасць таго, каб гэта была агульная стратэгія еўрапейскіх краін”.
Французскі дэпутат паведаміў намесніку кіраўніцы АПК, што ініцыюе прыняцце бюро Франка-германскай парламенцкай асамблеі “дэкларацыі ў падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў”.
Суразмоўцы таксама закранулі пытанне допуску беларускіх спартсменаў да парыжскіх Алімпійскіх гульняў 2024 года і абмеркавалі ў гэтым кантэксце “тэматыку палітзняволеных у Беларусі, сярод якіх больш за 20 спартсменаў”.
Паводле слоў Пэці, у французскіх СМІ “ўзрастае цікавасць да тэмы датычнасці Лукашэнкі да ваенных злачынстваў”, у прыватнасці да “незаконнага перамяшчэння ў Беларусь украінскіх дзяцей з часова акупіраваных Расіяй тэрыторый”.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+