BelPol паведаміў пра вяртанне з Літвы ў Беларусь былога міліцыянера, якога абвінавачваў у рэпрэсіях

1 лютага, Позірк. Былы супрацоўнік міліцыі 33-гадовы Аляксандр Маціевіч, які падчас працы ў сістэме МУС ўдзельнічаў у рэпрэсіях, а пасля пераехаў за мяжу, пасля абнародавання гэтай інфармацыі і пачатку расследавання “разам з жонкай тэрмінова пакінуў Літву”, паведаміла ў ноч на 1 лютага аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.
Паводле звестак аб’яднання, ураджэнец Дзятлава Маціевіч працаваў у міліцыі з 2010 года, даслужыўся да маёра. “У 2020 годзе ён актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзян і нават праходзіў “пацярпелым” па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі”, — паведаміла арганізацыя 26 студзеня.
Праз нейкі час, паводле яе інфармацыі, былы старшы інспектар інспекцыі па справах непаўнагадовых Лідскага РАУС разам з жонкай перабраўся ў Літву і ўладкаваўся ўстаноўшчыкам вокнаў.
BelPol перадаў звесткі аб Маціевічы у дзяржорганы Літвы, каб дамагчыся яго дэпартацыі.
Кіраўніца дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ паведаміла LRT, што па гэтым выпадку вядзецца расследаванне.
Сам Маціевіч заявіў літоўскім журналістам, што плануе “далей ездзіць у Літву”, пакуль яго не дэпартавалі, але, калі такое рашэнне будзе прынятае, абскарджваць не плануе. Ён адмовіўся каментаваць інфармацыю пра сваё мінулае.
Паводле звестак BelPol, позна ўвечары 31 студзеня Маціевіч з жонкай вярнуліся ў Беларусь, а пры наступнай спробе прыехаць у Літву яму пагражае дэпартацыя.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+