Праваабаронцы: За праяву антываеннай пазіцыі ў Беларусі затрымалі больш за 1,6 тыс. чалавек
18 кастрычніка, Позірк. За праяву антываеннай пазіцыі ў Беларусі затрымалі не менш за 1.630 чалавек, 79 з іх асудзілі паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Па стане на 18 кастрычніка ў Беларусі 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 199,5 года няволі.
За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не менш за 35 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны — не менш за 13, за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны — не менш за 26.
Самыя масавыя антываенныя акцыі па ўсёй краіне прайшлі 27 і 28 лютага 2022 года, тады было затрымана больш за 1,1 тыс. чалавек.
Удзельнікаў антываенных акцый пераследвалі за адзенне і сімволіку жоўта-блакітных колераў, за надпісы “Не вайне” на адзенні, за ўскладанне кветак каля амбасады Украіны ў Мінску.
Затрыманыя на акцыях падвяргаліся катаванням з боку сілавікоў, пратэстоўцаў моцна збівалі ў РУУСах, адкуль некаторыя траплялі наўпрост у лякарні, падкрэсліваюць праваабаронцы.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка