Колькасць замежных студэнтаў у Беларусі за пяць гадоў павялічылася амаль на чвэрць

25 студзеня, Позірк. З 2018 года працягваецца штогадовы рост колькасці замежнікаў, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі. За 5 гадоў іх стала больш на 5,9 тыс., паведамляецца ў зацверджанай пастановай Саўміна ад 23 студзеня 2024 года канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Беларусі на 2024–2028 гады.
“[Колькасць замежных студэнтаў вырасла] з 23,8 тыс. навучэнцаў у 2018/2019 навучальным годзе да 29,7 тыс. чалавек у 2022/2023 <…>”, — удакладняецца ў дакуменце. Рост склаў 24,8%.
“Найбольш распаўсюджаныя — адукацыйныя праграмы і праходжанне стажыровак у рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ў сферы адукацыі, міжвузаўскіх дамоваў і ўдзелу ў міжнародных праграмах”, — адзначаецца ў канцэпцыі.
Сцвярджаецца, што штогод беларускія ВНУ накіроўваюць больш за 2 тыс. студэнтаў “для праходжання кароткатэрміновага навучання ў адукацыйныя арганізацыі замежных дзяржаў”. Таксама беларусы “выязджаюць для навучання за мяжу самастойна”.
“Паводле інфармацыі кампетэнтных органаў РФ, за 6 месяцаў 2023 года на міграцыйны ўлік у мэтах вучобы пастаўлена 3.323 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”, — прыводзяць дадзеныя аўтары дакумента.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


