Лукашэнка зняў Піневіча з пасады кіраўніка Мінздароўя, новым міністрам прызначаны Хаджаеў (дапоўнена)

25 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня звольніў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. На пасаду кіраўніка Мінздароўя прызначаны Аляксандр Хаджаеў, які раней працаваў дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнта псіхічнага здароўя.
Пры прызначэнні Лукашэнка заявіў, што Піневіч будзе працаваць на іншай пасадзе, бо ён “чалавек малады, энергічны (былому міністру 57 гадоў. — “Позірк“.), “ніхто не збіраецца яго адпускаць на супакой, вобразна кажучы” (цытата з паведамлення прэс-службы Лукашэнкі).
“Натуральна, эпапея пачалася не з вас, — сказаў ён, звяртаючыся да Піневіча. — Ідзе замена, ратацыя кадраў ва ўсіх міністэрствах, ведамствах. Гэта практыка вядомая. Напярэдадні парламенцкіх, прэзідэнцкіх выбараў мы заўсёды абнаўлялі склад і ўрада, і мясцовых органаў улады. Аблвыканкамы, гарвыканкам мінскіі. Абнаўлялі, каб людзі бачылі, з кім далей мы будзем працаваць, прымаючы рашэнне на тых ці іншых выбарах, — ці варта давяраць гэтай камандзе. Даўно была такая практыка мною ажыццёўлена. Не выключэнне і цяперашні момант”.
Ваенны ўрач Дзмітрый Піневіч быў прызначаны міністрам аховы здароўя ў лістападзе 2020 года. Выконваючым абавязкі міністра ён стаў на хвалі пратэстаў 24 жніўня 2020 года, пасля таго як ранейшы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік стаў старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Да гэтага Піневіч з 2011 па 2020 год працаваў на пасадзе першага намесніка міністра аховы здароўя, а раней дзевяць гадоў узначальваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Піневіча рэкамендавала на пасаду в.а. міністра старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Лукашэнка ёй сказаў пры прызначэнні Піневіча: “Вы галавой за гэта адказваеце, вы ўносілі гэтую кандыдатуру”.
Яго першым кадравым рашэннем у жніўні 2020 года было зняцце з пасады дырэктара РНПЦ кардыялогіі акадэміка Аляксандра Мрочака. Піневіч прыехаў у РНПЦ і гаварыў з супрацоўнікамі РНПЦ аб паляпшэнні якасці паслуг цэнтра, аб перспектывах. Медыкі яго праводзілі крыкамі “Ганьба”.
Пры Піневічы сістэма аховы здароўя пачала функцыянаваць у атмасферы санкцый, эміграцыі медыкаў і рэпрэсій.
Хаджаеў — кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Спецыялізуецца на наркалогіі, псіхіятрыі. РНПЦ псіхічнага здароўя ўзначаліў у маі 2021 года, да гэтага працаваў у галоўным упраўленні арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінздароўя.
Да 2008-га займаў пасады лекара-стажора па спецыяльнасці “Паталагічная анатомія”, лекара-патолагааната патолагаанатамічнага аддзялення РНПЦ Амр ім. М.М. Аляксандрава. З 2008 па 2011 год — аспірант па спецыяльнасці “Псіхіятрыя” БелМАПА, затым па 2018-ы вядучы лабарант, асістэнт, дацэнт кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БелМАПА.
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



