У выніку рэйду сілавікоў затрымана больш за 130 чалавек — праваабаронцы

24 студзеня, Позірк. У выніку чарговага рэйду сілавікоў па ўсёй Беларусі затрымана больш за 130 чалавек, вынікае з апублікаванага ўвечары 24 студзеня паведамлення праваабарончай ініцыятывы Dissidentby.
“Разам з @viasna96 (праваабарончы цэнтр “Вясна”. — “Позірк”.) на цяперашні момант налічылі больш за 130 затрыманняў. Вядома пра распачатыя крымінальныя справы паводле 3614 КК РБ. (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. — “Позірк”.), — заявіла ініцыятыва.
23 студзеня па ўсёй краіне пракацілася хваля вобшукаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў ды інш. Паводле звестак праваабаронцаў, некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які ў той дзень быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Сярод іншых была затрыманая і на наступны дзень арыштаваная на 15 сутак Марына Адамовіч — жонка прызнанага палітвязнем апазіцыйнага лідара Мікалая Статкевіча, які асуджаны на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму ў рамках “справы Ціханоўскага”.
Жонка Статкевіча Марына Адамовіч арыштаваная на 15 сутак (дапоўнена)

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

