У Беларусі хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў (дапоўнена)

23 студзеня, Позірк. Па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў. “Позірку” дакладна вядома пра два такія выпадкі, праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што затрымана не менш за 24 сваякі вязняў.
Пра затрыманні паведамляе сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак. 23 студзеня ён заявіў пра масавыя рэйды КДБ у розных гарадах Беларусі і заклікаў людзей паклапаціцца пра сваю бяспеку і выдаліць перапіску з фондам.
Прадстаўнікі ініцыятывы Dissidеntbу паведамілі “Медыязоне”, што праваабаронцам вядома “каля пяці” выпадкаў, калі затрыманы былі або былыя палітвязні, альбо сваякі палітвязняў.
Ад крыніцы “Позірк” атрымаў інфармацыю, што раніцай 23 студзеня сілавікі затрымалі мужа і маці адной з палітзняволеных. Іх тэлефоны адключаныя, родныя не ведаюць іх месцазнаходжанне. Прадстаўнікі якой структуры і з якой канкрэтна прычыны праводзілі затрыманне, таксама невядома.
Праваабаронцы “Вясны” паведамляюць, што ў пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за “фінансаванне” і “ўдзел у экстрэмісцкіх фарміраваннях”. На адным з праўладных каналаў з’явілася інфармацыя, што сілавікі атрымалі доступ да спісаў людзей, якія данацілі ў фонд салідарнасьці BYSOL.
Стрыжак гэтую інфармацыю абверг.
“Учорашнія кібератакі на сайт фондаў, сацыяльныя сеткі грамадзянскіх структур, сённяшнія аблавы па ўсёй краіне, прызнанне калегаў з IneedHelp экстрэмістамі і чарговая хваля дэзінфармацыі пра дзейнасць BYSOL выглядаюць, як комплексная атака на сістэму дапамогі палітвязням і на структуру грамадзянскай супольнасці, якая супрацьдзейнічае лукашысцкаму тэрору. Гэта сведчыць пра тое, што мянтам падвезлі вядро грошай пад выбары і далей дзвіжухі можа быць яшчэ больш”, — напісаў сузаснавальнік фонду.
Дапаўненне.
У рамках масавага рэйду сілавікоў у Віцебскай вобласці было затрымана не менш за пяць чалавек — тры ў Наваполацку, два ў Полацку. Пра гэта “Позірку“ паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
ПЦ “Вясна” паведаміла, што мае інфармацыю пра 37 затрыманых 23 студзеня.
Паводле звестак праваабаронцаў, некаторыя з затрыманняў звязаныя з IneedHelp — праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным. 23 студзеня ініцыятыва была прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


