КПЧ ААН прызнаў парушэнні недатыкальнасці прыватнага жыцця праваабаронцы Cудаленкі

17 студзеня, Позірк. Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН даслаў праваабаронцу Леаніду Судаленку рашэнне наконт скаргі аб сістэматычных парушэннях недатыкальнасці яго прыватнага жыцця, гарантаванага артыкулам 17 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Судаленка звяртаўся у КПЧ наконт паглыбленых даглядаў на мяжы і існавання “палітычнага спісу” ў памежнікаў у 2015 годзе.
Мяркуючы па нумару (№ 2929/2017), скарга была прынята ў 2017 годзе
КПЧ прыйшоў да высновы, што кожны чалавек павінен мець права ведаць якія персанальныя даныя і для якіх мэт захоўваюцца ў аўтаматычных базах дзяржаўных органаў. Таксама кожны павінен мець магчымасць высветліць, якія дзяржорганы кантралююць ці могуць кантраляваць персанальныя дадзеныя і іх адпаведнасць рэчаіснасці.
Паводле прынятага рашэння, беларускі ўрад павінен забяспечыць пацярпеламу эфектыўную прававую абарону, уключна з поўнай кампенсацыяй шкоды і любых выдаткаў, якія ён меў. Беларусь абавязана таксама прыняць меры для папярэджання аналагічных парушэнняў у будучым. Акрамя таго, Беларусі прапанавана цягам 180 дзён падаць у КПЧ інфармацыю пра выкананне рашэння, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра рашэнне Камітэта на сваіх афіцыйных мовах.
Судаленка назваў рашэнне КПЧ “прэцэдэнтным, бо яно тычыцца таемнай мадыфікацыі асабістых дадзеных грамадзян у камп’ютарных сістэмах дзяржаўных органаў”.
Судаленка — былы палітвязень. Быў затрыманы 18 студзеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў яго адпаведна да трох гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.
У лістападзе мінулага года супраць яго распачата новая крымінальная справа паводле арт. 3614 КК (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка