ВУП у 2023 годзе вырас на 3,9% (дапоўнена)

17 студзеня, Позірк. Аб’ём валавога ўнутранага прадукта ў 2023 годзе ў бягучых цэнах склаў 216,1 млрд рублёў.
У супастаўных цэнах у параўнанні з 2022 годам ён павялічыўся на 3,9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Згодна з важнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год, прырост ВУП быў запланаваны на ўзроўні 3,8%.
У студзені 2023-га да студзеня 2022-га ВУП знізіўся — на 5%, у студзені — лютым — на 3,6%, у студзені — сакавіку — на 2,1%, у студзені — красавіку — на 0,6%, у студзені — траўні — вырас на 0,9%, у першым паўгоддзі — на 2%, у студзені — ліпені — на 2,9%, у студзені — жніўні — на 3,1%, у студзені — верасні — на 3,5%, у студзені — кастрычніку — на 3,8%, у студзені — лістападзе — на 3,8%.
У 2022 годзе ВУП знізіўся на 4,7%, у 2021-м — эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%,
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакаў зніжэння ВУП у Беларусі ў 2023-м на 1%. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings — на 1,3%. Сусветны банк у восеньскім аглядзе выказаў меркаванне, што беларуская эканоміка па выніках года вырасце на 3%.
2 кастрычніка мінулага года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год. У прыватнасці, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

