“Кадравы рэзерв для новай Беларусі” папярэдзіў пра з’яўленне ў “Тэлеграме” фэйкавага акаўнта

17 студзеня , Позірк. У “Тэлеграме” з’явіўся фэйкавы акаўнт адукацыйнай праграмы “Кадравы рэзерв для новай Беларусі” з імем карыстальніка https://t.me/Kadravy_rezerv, паведамляе ініцыятыва.
“Указаны акаўнт не мае ніякага дачынення да нашай кампаніі. Сачыце толькі за афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі ад Кадравага Рэзерву!”, — гаворыцца ў яе тэлеграм-канале.
На фэйкавым акаўнце размешчана спасылка на бот, але “кампанія ніколі не выкарыстоўвае боты ў “Тэлеграме”, камунікацыя з удзельнікамі праграмы вядзецца праз пошту”.
Арыгінальнымі старонкамі “Кадравага рэзерву” у “Тэлеграме” зяўляюцца https://t.me/pr_belarus і @PersonnelReserveBelarus (для камунікацыі з верыфікаванымі ўдзельнікамі праграмы); у “Фэйсбуку”: https://www.facebook.com/personnel.reserve.belarus; у “Інстаграме”: https://www.instagram.com/personnel_reserve; E-mail: [email protected], [email protected]; сайт: https://pr-belarus.org.
“Калі ласка, будзьце пільныя і не паддавайцеся на правакацыі ды фэйкавую інфармацыю. Бяспека і канфідэнцыяльнасць нашых удзельнікаў — наш галоўны прыярытэт”, — адзначае кампанія.
Пра пачатак праграмы “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”, якая накіравана на прафесійнае развіццё ў сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, Аб’яднаны пераходны кабінет абвясціў 15 лістапада 2022 года.
Каардынатар кампаніі, намеснік прадстаўніка АПК па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч тады паведаміў, што створана платформа, дзе можна запоўніць заяўку на ўдзел. Падрыхтоўка вядзеца праз стажыроўкі ў краінах Еўрасаюза.
16 лістапада 2023 года было аб’яўлена аб пачатку навучання другога набору ўдзельнікаў праграмы.
Фэйкавыя акаунты, быццам бы звязаныя с АПК, з’яўляліся і раней. 13 снежня мінулага года невядомыя пачалі рассылаць паведамленні нібы ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай з заклікам да беларусаў дасылаць свае персанальныя даныя ў мэтах запісу на атрыманне “пашпарта новай Беларусі”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



