З пачатку зімы больш за 200 дзяцей атрымалі траўмы пры катанні з горак — Мінздароўя

15 студзеня, Позірк. З пачатку зімы больш за 200 дзяцей звярнуліся ў медыцынскія ўстановы праз траўмы, атрыманыя ў выніку катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У сувязі з такой колькасцю пацярпелых спецыялісты ведамства “б’юць трывогу”.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі з пачатку зімы прыняў 48 дзяцей з атрыманымі пры катанні траўмамі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі — 17. Усе яны, паводле інфармацыі Мінздароўя, “з цяжкімі траўмамі пасля, здавалася б, вясёлай зімовай забавы”.
“Высокая хуткасць і некіравальнасць цюбінга, немагчымасць своечасова затармазіць пры спуску ў большасці выпадкаў прыводзіць да сур’ёзных траўм, а часам і да гібелі людзей”, — папярэджвае ведамства.
Мінздароўя заклікала бацькоў не пакідаць дзяцей падчас катання без нагляду і нагадала пра правілы бяспекі.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

