Затрыманы народны майстар Беларусі Юрась Камандзірчык

Юрась Камандзірчык Фота: "Фэйсбук"
11 студзеня, Позірк. Затрыманы народны майстар Беларусі, разьбяр па дрэве Юрась Камандзірчык.
Сілавікі прыйшлі да яго дадому, паведаміла “Позірку” крыніца на ўмовах ананімнасці.
Паводле крыніцы, майстар з’язджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Сам Камандзірчык напісаў пра вяртанне ў “Фэйсбуку” напрыканцы 2023 года.
Падставы затрымання невядомыя.
62-гадовы Юрась Камандзірчык — сябра Саюза народных майстроў, у 2021 годзе атрымаў званне “Народны майстар”. Пражывае ў Мядзелі (Мінская вобласць).
Ён адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, ягоныя працы размешчаныя ў розных месцах Беларусі.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Палітыка
Стужка навін
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

