МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам не наведваць Эквадор

10 студзеня, Позірк. У сувязі з “пагаршэннем крымінагеннай абстаноўкі” і абвяшчэннем уладамі Эквадора надзвычайнага становішча МЗС Беларусі выступіла з настойлівай рэкамендацыяй устрымацца ад наведвання гэтай краіны да ўрэгулявання сітуацыі.
У паведамленні знешнепалітычнага ведамства адзначаецца, што грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Эквадоры, трэба “няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый” мясцовых уладаў. Пры неабходнасці беларусы могуць звярнуцца ў бліжэйшую амбасаду краіны — у Калумбіі.
8 студзеня ў некалькіх эквадорскіх турмах адбыліся беспарадкі, зняволеныя ўзялі ў закладнікі ахоўнікаў. Здзейсніў уцёкі лідар злачыннай групоўкі “Лос Чанэрас” Адольфа Масіяс.
У сувязі з тым, што адбылося, прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа ўвёў 60-дзённы рэжым надзвычайнай сітуацыі, каб прыцягнуць узброеныя сілы да аднаўлення кантролю над пенітэнцыярнай сістэмай.
Рашэнне кіраўніка дзяржавы справакавала хвалю беспарадкаў — на вуліцах пачалі паліць аўтамабілі і аўтобусы, у самым густанаселеным горадзе краіны Гуаякілі былі падарваныя самаробныя бомбы. Паводле звестак паліцыі, менш як за суткі ў сталіцы краіны Кіта і паўднёва-заходнім горадзе Мачала выкралі сем праваахоўнікаў.
9 студзеня ўзброеныя людзі ў масках уварваліся ў студыю тэлеканала ТС у Гуаякілі і ўзялі ў закладнікі вядоўцаў. Усё гэта транслявалася ў жывым эфіры. Пасля 13 захопнікаў арыштавалі, закладнікі не пацярпелі.

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства