У снежні па палітычна матываваных крымінальных справах асуджана не менш за 161 чалавека — “Вясна”

9 студзеня, Позірк. У снежні 2023 года па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі асуджана не менш за 161 чалавека (у лістападзе — 101), гаворыцца ў чарговай справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Пераважная большасць прыгавораў — 105 — вынесеная ў Мінску. У Гомельскай вобласці — 16, Мінскай — 13, Гродзенскай — 10, Брэсцкай — 9, Магілёўскай — 5, Віцебскай — 3. Праваабаронцам вядомыя вынікі толькі 18 працэсаў: у дачыненні да мужчын — 13, жанчын — 5 (у лістападзе адпаведна 22; 18 і 4).
У снежні асуджана не менш за сем сем’яў або груп сваякоў. Прынамсі 7 чалавек былі асуджаныя за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць ва Украіне.
Паводле інфармацыі “Вясны”, у мінулым месяцы назіралася тэндэнцыя пастрожвання выракаў палітвязням, якія ўжо адбываюць пакаранне, шляхам выстаўлення больш цяжкіх складаў злачынства.
- Палітыка
- ПалітыкаУ метадычках да 3 ліпеня ідэолагі назвалі Лукашэнку “найбольш дзейсным, найбольш паслядоўным і найбольш паспяховым абаронцам незалежнасці" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка