Ціханоўская: Мы працягваем шукаць шляхі вызвалення палітвязняў

8 студзеня, Позірк. Дэмакратычныя сілы ў 2024 годзе плануюць правесці “вялікую кампанію папулярызацыі еўрапейскага выбару сярод беларусаў”, паведаміла дэмлідар, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская 8 студзеня ў Варшаве на брыфінгу па выніках паседжання кабінета.
Гаворачы аб іншых накірунках працы АПК, яна падкрэсліла: “Перш за ўсё, мы працягваем шукаць шляхі вызвалення палітвязняў — цяжкая праца”.
Таксама дэмсілы будуць дамагацца непрызнання ў свеце “недавыбараў, ці бязвыбараў” у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў лютым 2024 года, прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыма Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці, прызнання “пашпарта новай Беларусі”, дадала Ціханоўская.
Яе намеснік у АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выказаўся за ўзмацненне санкцыйнага ціску Захаду на Мінск.
“На жаль, у апошні час палітыка Еўрапейскага саюза ў гэтым неэфектыўная. Звязана гэта з тым, што санкцыі ўводзяцца супраць Расіі, а не супраць рэжыму Лукашэнкі”, — дадаў ён.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, на вечар 8 студзеня ў Беларусі 1.420 палітзняволеных.

- Грамадства
- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


