Латушка прапанаваў Мінюсту Польшчы стварыць сумесную з НАУ працоўную групу для “забеспячэння адказнасці Лукашэнкі”

5 студзеня, Позірк. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка прапанаваў Міністэрству юстыцыі Польшчы стварыць працоўную групу з мэтай “распрацоўкі і рэалізацыі канкрэтных механізмаў забеспячэння крымінальнай адказнасці Лукашэнкі”.
З адпаведнай ініцыятывай Латушка звярнуўся на намесніка міністра юстыцыі Польшчы Кшыштафа Сьмішака падчас іх сустрэчы 5 студзеня, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК).
Адзначаецца, што таксама кіраўнік НАУ праінфармаваў Сьмішака пра бягучую абстаноўку ў Беларусі, “штодзённыя рэпрэсіі і гвалт” супраць беларускіх грамадзян, “ваенныя злачынствы, учыненыя вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да грамадзянскіх асоб ва Украіне, галоўным чынам непаўналетніх”.
Акрамя гэтага, польскаму боку была агучана просьба аб “садзейнічанні ў адвакатаванні ў Міжнародным крымінальным судзе” пытання адказнасці Лукашэнкі за “ўчыненыя ім ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці”.
Сьмішак адзначыў, што Варшавай будуць прыкладзеныя неабходныя намаганні для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў рамках міжнародных крымінальных механізмаў і прапанаваў працягнуць кантакты, каб забяспечыць рэалізацыю абмеркаваных пытанняў.
Польскі чыноўнік адзначыў, што Міністэрства юстыцыі будзе надаваць “асаблівую ўвагу аднаўленню ў правах ахвяр грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі” і “не дасць забыць пра Беларусь на міжнароднай арэне”.
Гл. таксама:
Латушка абмеркаваў з новым спікерам польскага сената праблемы палітзняволеных і дыяспары
Латушка прапануе заключыць пагадненне паміж беларускімі дэмсіламі і Еўрапарламентам (абноўлена)
Латушка абмеркаваў з амбасадарамі пры Савеце Еўропы прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+