“Вясна”: Пасля ўварвання Расіі ва Украіну за праяву антываеннай пазіцыі паводле крымінальных спраў асуджана 82 асобы

3 студзеня, Позірк. За праяву антываеннай пазіцыі пасля ўварвання Расіі ва Украіну затрымлівалі не меней за 1.645 беларусаў і беларусак, 82 з іх былі асуджаныя паводле крымінальных спраў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, па стане на 3 студзеня 2024 года ў Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 199,5 года няволі. За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 35 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны — 14 чалавек. Не меней за 40 асоб зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+