Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя baj.by, асацыяцыя папросіць ICANN даць гэтаму ацэнку

3 студзеня, Позірк. Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце 3 студзеня “прыпыніў дэлегаванне даменнага імя baj.by яго ўласніку” — Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) — нібыта праз выяўленыя парушэнні.
Паводле інфармацыі БАЖ, зараз пры спробе заходу па гэтым адрасе з’яўляецца заглушка, якая сведчыць, што доступ да рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыіі. Асацыяцыя папярэдзіла, што не мае магчымасці “кантраляваць сайт baj.by і любыя электронныя скрыні ў дамене @baj.by”, таму просіць не заходзіць на яго і не адказваць на электронныя лісты з адпаведнымі імёнамі, бо “гэта не БАЖ”. Арганізацыя нагадала, што з траўня 2023 года адрас яе сайта — baj.media.
“У пазбаўленні даменнага імя мы бачым нішто іншае, як рабаўніцтва, — адрэагаваў на дзеянні ўладаў намеснік старшыні БАЖ, кіраўнік інфармацыйнага аддзела Барыс Гарэцкі. — Акрамя абуральнага факту парушэння права на свабоду выказвання, беларускія ўлады парушылі яшчэ адно фундаментальная права — права на ўласнасць. Амаль 20 гадоў сусветнапрызнаная Беларуская асацыяцыя журналістаў мела сайт на гэтым дамене і праз сайт прасоўвала каштоўнасці правоў чалавека, стандарты журналісцкай працы і права на выказванне. І ўсе гэтыя 20 гадоў ішла вайна ўладаў Беларусі са свабодай слова”.
“Але нават такія яе абвастрэнні, як прамое рэйдарства, не прывядуць да спынення актыўнасці незалежных медыя і не пазбавяць беларусаў праўдзівых крыніц інфармацыі. БАЖ не дазволіць уладам легітымізаваць рэпрэсіі, дзяржаўную цэнзуру і ціск на незалежныя медыя”, — адзначана ў каментарыі.
БАЖ лічыць, што “захопніцкія дзеянні ўладаў парушаюць сусветныя правілы адміністравання даменаў”, таму мае намер паведаміць пра гэтую сітуацыю Міжнароднай карпарацыі па кіраванні даменнымі імёнамі (ICANN) і разлічвае “на адпаведную ацэнку інцыдэнту на сусветным узроўні”.
“Гэта не першы выпадак даменнага рэйдарства з боку дзяржавы ў дачыненні незалежных медыя, — падкрэслівае Гарэцкі. — З упэўненасцю можна сказаць, што мець дамен у Беларусі цяпер проста небяспечна для любога бізнесу. І ніводная кампанія ці бізнес не застрахаваныя ад знішчэння праз адабранне дамену дзяржавай па надуманых прычынах”.
“Байнэт дыскрэдытаваны і небяспечны не толькі для незалежных медыя, але і для любога бізнесу, які можа стаць наступным”, — падсумаваў намеснік старшыні БАЖ.
Напрыканцы снежня 2023 года ААЦ пазбавіў сям’ю Юрыя Зісера — заснавальніка цяпер ліквідаванага ўладамі партала tut.by — права валодання даменнымі імёнамі “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ”.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+