Пазьняк ізноў прапанаваў Лукашэнку вызваліць палітвязняў Залатар і Івашына, а таксама Шарэнда-Панасюк

2 студзеня, Позірк. Вызваліць трох палітвязняў прапанаваў Аляксандру Лукашэнку лідар руху “Вольная Беларусь”, былы старшыня Беларускага народнага фронту (БНФ) Зянон Пазьняк у навагоднім звароце.
Пазьняк назваў прозвішчы маці пяці дзяцей Вольгі Залатар (4 гады пазбаўлення волі), журналіста-расследвальніка Дзяніса Івашына (13 гадоў і 1 месяц) і актывісткі кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паліны Шарэнда-Панасюк (4 гады з улікам дадатковых тэрмінаў).
На думку Пазьняка, Лукашэнка, хоць і цалкам залежыць ад Расіі, у стане вызваліць гэтых людзей. “Для гэтага патрэбна воля. Палітычная добрая воля. І вось я зычу праявіць такую добрую палітычную волю: вызваліць з турмы трох палітычных вязняў. Гэта ў сілах Лукашэнкі”, — сказаў палітык. Паводле яго слоў, Паліне Шарэнда-Панасюк пагражае лёс мастака Алеся Пушкіна, які летась памёр у няволі. “Яе проста піхаюць да смерці. У вашых сілах, Аляксандр Рыгоравіч, вызваліць яе ад смерці, яна ні ў чым не вінаватая”, — заявіў Пазьняк. Вызваленне названых палітвязняў, лічыць ён, будзе вельмі значнай падзеяй, якая “паўплывае на сітуацыю”.
“Вельмі цяжка ў цяперашні час акупацыі вызваліць іх усіх. Але яны будуць вызвалены, — выказаў упэўненасць Пазьняк. — Цяперака немагчыма вызваліць масава, таму што гэта звязана і з існаваннем рэжыму, і з вайной, і з перамогай Украіны. Але можна старацца вызваліць па аднаму чалавеку. І мы, беларускі нацыянальна-вызвольны рух, стараемся гэта рабіць… Калі будзе ўрад вольнай Беларусі, усім тым, якія мучыліся ў турмах, будзе адпаведная кампенсацыя, усім будзе рэабілітацыя”. “Ніхто з вас не будзе забыты, гонар будзе ваш захаваны”, — паабяцаў прамоўца палітвязням.
Былы лідар БНФ выказаў таксама меркаванне наконт прычын, якія зрабілі Лукашэнку несамастойным. “У 1994 годзе Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка заняў тое месца (пасаду прэзідэнта. — “Позірк”.), на якім павінен быў быць я… Аляксандр Рыгоравіч паставіў не на Беларусь, а на чужую дзяржаву, на Расію. І вось вынік: Беларусь практычна акупавана, Беларусь не распараджаецца сваімі рэсурсамі. Знішчана беларуская школа, разгромлена беларуская медыцына, знішчаны беларускія выдавецтвы, тысячы людзей у турмах, пераследуецца ўсё беларускае. І Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка сам трапіў у палон ў Расіі. Ён нічога не можа зрабіць, ня можа шавяльнуць пальцам, зрабіць тое распараджэнне, якое будзе супярэчыць палітыцы Пуціна. І ў выніку такой палітыкі Беларусь загнана ў палон, і сам Аляксандр Рыгоравіч сябе загнаў у палон, у Расію”, — заявіў Пазьняк.
“Але фармальна, — працягнуў ён, — існуе магчымасць прымаць свае рашэнні. І яны не прымаюцца, таму што зразумела, што пасля гэтага будуць непрыемныя вынікі. І цень Прыгожына* можа вісець над тым, хто не паслухаецца Масквы”.
Пазьняк ужо другі раз заклікае вызваліць двух з трох названых палітзняволеных. У жніўні 2023 года ў адкрытым лісце Лукашэнку і прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму ён прапанаваў абмяняць Івашына і Залатар на Андрэя Герыловіча і Максіма Зязюлькіна — грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку РФ, трапілі ва ўкраінскі палон і былі асуджаны на 9 і 10 гадоў пазбаўлення волі.
* Кіраўнік расійскай фармальна прыватнай вайсковай кампаніі “Вагнер”, былы рэстаратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Яўген Прыгожын (мянушка “Кухар Пуціна”), загінуў у авіякатастрофе 23 жніўня 2023 года, роўна праз два месяцы пасля няўдалага путчу супраць Міністэрства абароны РФ. Некаторыя назіральнікі лічаць, што Прыгожын быў ліквідаваны на загад Крамля.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+