Латушка пра “адзіны дзень галасавання”: Не стану заклікаць кагосьці да ўдзелу ў гэтай імітацыі

24 снежня, Позірк. Асноўнай задачай дэмакратычных сіл у перыяд выбараў 2025 года з’яўляецца праца над іх міжнародным непрызнаннем, заявіў у відэазвароце 24 снежня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
“Лукашэнка мусіць зразумець, што ніякай легітымнасці за кошт гэтай кампаніі, якую ён плануе правесці, ён не набудзе. Ніякай перазагрузкі міжнародных адносін з ім на карысць прызнання ягонага рэжыму не адбудзецца”, — сказаў палітык.
На яго думку, чарговае “электаральнае злачынства” толькі пагаршае пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі.
“Не стану заклікаць кагосьці ў Беларусі да ўдзелу ў гэтай імітацыі. Пазіцыя НАУ па гэтым пытанні была апублікаваная намі яшчэ 8 жніўня гэтага года, і з таго часу яна не змянілася”, — дадаў экс-дыпламат.
Каментуючы “высоўваемыя прапановы да актыўнага байкоту [выбараў], які закліканы перашкодзіць дэпалітызацыі грамадства”, Латушка назваў больш карысным у гэтым напрамку чытанне матэрыялаў незалежных СМІ. “І паход на выбарчы ўчастак, на “безвыбары” Лукашэнкі, для якіх нават парогавая яўка адменена, не мае ніякага сэнсу”, — заявіў палітык.
У выпадку прымусу, лічыць ён, на ўчастак для галасавання “варта пайсці, каб не падставіць сябе і сваіх блізкіх”, але гэта “пытанне выбару” кожнага чалавека.
Раней дэмакратычны лідар, кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў “не даць падмануць сябе і выказаць нязгоду з выбарчым фарсам”, пазбягаць удзелу “ў любых рэжымных мерапрыемствах”, не заахвочваць да гэтага іншых.
За актыўны байкот выбараў з паходам на выбарчы ўчастак і галасаваннем супраць усіх выступае ініцыятыва “Сумленныя людзі”.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя рады. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае паседжанне Ўсебеларускага народнага збору ў новым статуце.
Да 15 студзеня працягнецца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. На сёння, мяркуючы па інфармацыі Цэнтрвыбаркама, у спісах тых, у каго прынялі дакументы, няма апазіцыйных прэтэндэнтаў.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.
У 2020 годзе на прэзідэнцкіх выбарах многія выбаршчыкі фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі на электронную платформу “Голас”, што стала адным са сведчанняў фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання на карысць Лукашэнкі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
Гл. таксама:
Экс-кіраўніку “зялёных” Кучуку адмоўлена ў рэгістрацыі групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты
Ад Мінска на месцы ў Палаце прадстаўнікоў прэтэндуе шэраг сілавікоў, прапагандыстаў
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка