Даследванне: Больш школьнай адукацыі па-беларуску за кошт скарачэння рускамоўнага выкладання падрымлівае 16% гараджан

18 снежня, Позірк. Пераважная большасць беларускіх гараджан не лічыць неабходным мяняць мову выкладання дысцыплін у школах, сведчаць вынікі даследавання інстытута “Палітычная сфера”, якія 18 снежня ў Вільнюсе прадставіў сацыёлаг Аляксей Ластоўскі.
У анлайн-апытанні пра стаўленне і ацэнку адукацыі ў Беларусі, праведзеным у жніўні 2023 года, узяло ўдзел 1.002 паўналетніх жыхара гарадоў з насельніцтвам ад 5 тыс. чалавек.
За тое, каб ніяк не мяняць колькасць прадметаў, якія выкладаюцца па-руску і па-беларуску, выступіла 70% рэспандэнтаў. Павелічэнне колькасці прадметаў, якія вывучаюцца па-беларуску, за кошт скарачэння рускамоўнай практыкі падтрымала 16% апытаных, а наадварот — 7%. Астатнія са сваім меркаваннем не вызначыліся.
“Калі мы кажам, што варта пашыраць беларускую мову ў школе, мы павінны разумець, што гэта будзе выклікаць негатыўную рэакцыю. Каб адбыліся змены, трэба ў першую чаргу мяняць сацыяльны статус беларускай мовы”, — адзначыў Ластоўскі. На яго думку, калі беларуская мова будзе ўспрымацца “як фактар прафесійнага поспеху, кар’еры”, то будзе пазітыўна ўспрымацца яе пашырэнне ў школьнай адукацыі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

