У турме пагоршыўся стан здароўя мастака Генадзя Драздова
15 снежня, Позірк. Стан здароўя 64-гадовага палітвязня, мастака Генадзя Драздова ў няволі “моцна пагоршыўся”, паведаміла “Позірку” абазнаная крыніца.
Паводле слоў суразмоўцы, мужчыну пастаянна змяшчаюць у карцар. “[Перакідваюць] з карцара ў карцар, прамярзае, мае завысокі ціск, а таблетак не даюць”, — адзначыла крыніца. Яна дадала, што “мастак зусім ў крытычным стане, нават складае тастамент”.
Генадзь Драздоў — былы кіраўнік творчай суполкі “Пагоня” ў Беларускім саюзе мастакоў (11 снежня крыніца паведаміла “Позірку”, што саюз ліквідаваў гэтую суполку).
Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і арыштаваны на 15 сутак. Пасля арышту не выйшаў на волю — у дачыненні да яго завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля абвінавачанне было перакваліфікаванае на “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 1 арт. 3614 КК).
4 траўня 2023 года палітвязня прыгаварылі да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Разам з тым, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, мастак адбывае тэрмін у магілёўскай турме № 4.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка