Лукашэнка сцвярджае, што апавясціў кіраўніцтва спецслужбаў “усіх вядучых краін” пра далейшую ваенную падтрымку РФ

14 снежня, Позірк. Пра нядаўнія зносіны з кіраўніцтвам спецслужбаў “усіх вядучых краін” заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 снежня ў Мінску на сустрэчы з кіраўнікамі органаў бяспекі і выведвальных службаў краін СНД.
“Добра, супраць Расіі [выступаюць на Захадзе] — там Украіна, яшчэ нешта… Мы ж чаго ім вінныя? Мы НАТО што вінныя? Мы ціха, спакойна жывем, нікому не мяшаем. Я ім (кіраўнікам замежных спецслужбаў. — “Позірк“.) задаваў наўпрост пытанне: “Вы ад нас чаго хочаце? Вы што, не ведалі, што мы з Расіяй заключылі дамову, што ў нас самае шчыльнае ваенна-палітычнае супрацоўніцтва?” — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён сцвярджае, што прадстаўнікі нейкіх спецслужбаў папракнулі яго ў дапамозе РФ, на што ён нібыта адказаў: “Дапамагаем і будзем дапамагаць”.
“Мы гэта шчыра кажам, мы ніколі гэта не хавалі. Гэта наш саюз, — сказаў ён. — З таго часу, калі я сказаў, што ў спіну рускім мы страляць не дазволім праз тэрыторыю Беларусі. Мы гэтага прынцыпу прытрымліваемся. Што тут не было зразумела да канфлікту ва Украіне? Усё было дакладна і зразумела. А вы — 50 краін — падтрымліваеце сёння Украіну. Даўно ўжо гэта вайна ператварылася з расійскага канфлікту з Украінай у вайну Расіі супраць усяго “цывілізаванага” Захаду (захаваныя двукоссі з арыгінальнага паведамлення прэс-службы). Вы ведаеце, не адмаўляюць. Ну тады што ад нас вы хочаце?”
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь заўжды будзе прытрымлівацца “транспарэнтнай, адкрытай палітыкі”.
“Мы вымушаны абараняць сябе і дапамагаць сваім саюзнікам. Такая палітыка будзе праводзіцца і надалей”, — папярэдзіў ён.
У лютым 2022 года Расія здзейсніла поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Афіцыйны Мінск садзейнічае Маскве ў агрэсіі супраць украінскага народа.
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства