МУС адрапартавала пра затрыманне дзвюх супрацоўніц светлагорскага тэлеканала “Ранак” у рамках крымінальнай справы

14 снежня, Позірк. Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі “дзвюх жыхарак Светлагорска (39 і 41 год)”, якія працавалі на “прыватную тэлекампанію, што раней функцыянавала ў райцэнтры” Гомельскай вобласці, паведаміла 14 снежня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Калега затрыманых, “53-гадовы мужчына, схаваўся за мяжой”.
Усе яны прылічаныя да групы “стваральнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, і з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы паводле арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).
Назва медыя ў паведамленні МУС не згадваецца, аднак з кантэксту зразумела, што гаворка пра светлагорскі тэлеканал “Ранак”.
Сілавікі сцвярджаюць, што ў 2020 годзе супрацоўнікі тэлеканала “стварылі і адміністравалі групу ў “Тэлеграме”, у якой публікавалася інфармацыя, “скіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы строю”, а “свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі”.
На пачатку снежня ад праваабаронцаў і экс-супрацоўніка “Ранку” Андрэя Ліпскага стала вядома пра чарговую хвалю затрыманняў былых работнікаў тэлеканала. Заяўлялася, што знікла сувязь з карэспандэнтам Людмілай Андзенка, былым галоўным рэдактарам Юліяй Даўлетавай і рэжысёрам Аленай Шчарбіной. Зьявілася інфармацыя, што дзьве жанчыны (невядома, хто менавіта) затрыманыя ў рамках справы паводле арт. 3611 КК і змешчаныя ў ІЧУ Жлобіна.
Праблемы ў тэлеканала “Ранак” узніклі пасля таго, як ён асвятліў тэму выбуху на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце 7 чэрвеня, у выніку якога загінула некалькі чалавек.
4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт сайта тэлеканала і яго старонак у сацыяльных сетках.
11 чэрвеня сілавікі затрымалі ў Светлагорску восем супрацоўнікаў медыя, на кожнага з якіх быў складзены пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. У выніку яны былі аштрафаваныя альбо арыштаваныя.
5 верасня МУС прызнала “Ранак” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства