Дуда: Выкарыстанне дыпламатыі для вызвалення польскіх палітвязняў ў Беларусі абсалютна неэфектыўнае

12 снежня, Позірк. Польшча выкарыстоўвае “ўсе дыпламатычныя сродкі” для вызвалення сваіх грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі ў зняволенні па палітычных матывах, заявіў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда на саміце з нагоды 75-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 12 снежня ў Цюрыху (Швейцарыя).
“На жаль, яны абсалютна неэфектыўныя. Гэтыя асобы, як і многія іншыя, былі асуджаныя на падставе ілжывых паказанняў, падчас інсцэніраваных судоў, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку”, — цытуе яго Беларуская служба Польскага радыё, спасылаючыся на PAP.
Паводле слоў Дуды, на сёння ў Беларусі “каля 5 тыс. палітвязняў”: “Сярод палітычных зняволеных —паляк па паходжанні, грамадзянін Беларусі, журналіст, асуджаны на восем гадоў зняволення, Анджэй Пачобут. У канцы лістапада ў Беларусі былі затрыманыя два польскія святары: Генрых Акалатовіч і Вячаслаў Пялінак”.
Міжнародная супольнасць, на думку польскага прэзідэнта, павінна “рашуча супрацьстаяць гэтаму і асудзіць такія ганебныя дзеянні”.
“Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы НАТО і ЕС, што камеры катаванняў усё яшчэ існуюць у XXI стагоддзі ў краіне, якая знаходзіцца непасрэдна за нашымі межамі, і няма ніякага кантакту з людзьмі, якія сядзяць у турмах, як гэта ёсць у справе Анджэя Пачобута. Нават самыя блізкія сваякі доўгі час не могуць звязацца з ім, і на дадзены момант мы дакладна не ведаем, які яго лёс. Некалькі месяцаў не было сувязі, і сёння мы не ведаем, жывы ён ці мёртвы”, — сказаў на заканчэнне ён.
Афіцыйныя адносіны Варшавы і Мінска практычна замарожаныя. Польшча, як і іншыя дэмакратычныя краіны, лічыць сфальсіфікаванымі апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Мяжу з Польшчай больш за два гады штурмуюць нелегальныя мігранты з трэціх краін, якім ніяк не перашкаджаюць беларускія памежнікі. Пры гэтым беларускія ўлады крытыкуюць суседзяў за плот, збудаваны на мяжы, матывуючы гэта клопатам пра мігруючых жывёл. У знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута Польшча пакінула працуючымі толькі два памежныя пераходы — адзін для грузавога і адзін для легкавога транспарту. У Беларусі разбурана альбо апаганена больш за дзясятак месцаў памяці палякаў.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+