У Чэхіі ўзнімуць пытанне інструментаў універсальнай юрысдыкцыі для прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі — АПК

11 снежня, Позірк. Выкарыстаць інструменты ўніверсальнай юрысдыкцыі для прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вінаватых у рэпрэсіях у Беларусі, прапанаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на сустрэчы з членамі дэлегацыі Сената Чэхіі і чэшскім паслом у Польшчы Бжэціславам Данчакам, паведамляе прэс-служба АПК.
Беларускі палітык таксама прапанаваў чэшскаму боку не прызнаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, запланаваныя на люты 2024 года ў Беларусі, выкарыстаць прыняты ў краіне закон, які дазваляе ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека, у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Паведамляецца, што кіраўнік чэшскай дэлегацыі сенатар Радуан Нвелаці “паабяцаў правесці сустрэчу з міністрам юстыцыі Чэхіі і падкрэсліць падчас яе важнасць выкарыстання інструментаў універсальнай юрысдыкцыі”.
У МЗС Чэхіі будуць перададзеныя прапановы па выкарыстанні вышэйзгаданага закона супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама аб прызначэнні спецпрадстаўніка па Беларусі, адзначае АПК.
Бакі таксама абмеркавалі “шляхі вызвалення беларускіх палітзняволеных”, “пытанні легалізацыі беларусаў, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі праз рэпрэсіі”.
Чэшскі закон пра санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека, які набыў моц у студзені 2023 года, называюць аналагам “акта Магніцкага” — прынятага ў 2012 годзе ў ЗША дакумента такога ж характару, скіраванага супраць расіян.
На сустрэчы Латушкі з чэшскімі парламентарыямі напрыканцы 2022 года прадстаўнікі гэтай краіны заявілі, што пасля прыняцця аналагу “акта Магніцкага” з’явіцца магчымасць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Сёлета ў сакавіку Чэхія да 31 сакавіка 2024 года працягнула забарону на выдачу віз і дазволаў на доўгачасовае пражыванне для грамадзян Расіі і Беларусі. Абмежаванне тычыцца таксама беларускіх і расійскіх грамадзян, якія маюць грамадзянства якой-небудзь іншай краіны. Выключэнне зроблена для грамадзян, якія зрабілі запыт на атрыманне гуманітарнай візы, а таксама для сваякоў грамадзян краін ЕС і тых, хто мае ў Еўрасаюзе від на жыхарства.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+