Лукашэнка пачаў афрыканскае турнэ з Экватарыяльнай Гвінеі

9 снежня, Позірк. Анансаванае прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі афрыканскае турнэ пачалося з Экватарыяльнай Гвінеі.
8 снежня ў сталіцы краіны Малаба з 54-гадовым першым віцэ-прэзідэнтам Тэадора Нгемай Абіянгам Манге (сын 81-гадовага Тэадора Абіянга Нгемы Мбасага, які кіруе краінай 44 гады) сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік. У прэс-рэлізе адзначалася, што перамовы прайшлі “за некалькі гадзін да пачатку дзяржаўнага візіту яго правасхадзіцельства прэзідэнта Беларусі (у арыгінале Bielorrusia. — “Позірк”.) у Экватарыяльную Гвінею”.
Беларускі МЗС апублікаваў інфармацыю толькі пра сустрэчу Алейніка з ягоным мясцовым калегам. Прэс-служба Лукашэнкі не паведамляла аб першай краіне турнэ да прызямлення самалёта.
29 лістапада Лукашэнка, які ў гэты дзень вылецеў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і да гэтага часу не вярнуўся ў Мінск, падпісаў указ, якім упаўнаважыў КДБ падпісаць з Экватарыяльнай Гвінеяй пагадненне аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі.
6—7 верасня прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі здзейсніў візіт у Беларусь, якая стала для яго першай еўрапейскай краінай, якую ён наведаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка заявіў тады аб гатоўнасці дапамагчы Экватарыяльнай Гвінеі “абараніць сябе”. Пад падобнымі выразамі звычайна разумеецца абарона ўзурпаванай улады.
19 кастрычніка Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных справаў гэтай дзяржавы. 15 лістапада прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі прыняў Алейніка, які прыбыў на перамовы з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргеем Барташам і міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам.

- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


