Затрымана маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву

30 лістапада, Позірк. Раніцай 30 лістапада ў Наваполацку (Віцебская обласць) затрымана Інэса Ворыхава — маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і справах студэнтаў, паведаміў праваабарончы центр “Вясна”.
Да жанчыны на працу прыехаў АМАП. Чакаецца, што над Ворыхавай адбудзецца суд. У чым яе абвінавачваюць — невядома.
Маргарыта Ворыхава 9 лістапада ў Бруселі атрымала прэмію “Маладая жанчына Еўропы 2023”.
Паводле інфармацыі прэс-службы дэмлідара, гэта ўзнагарода па адной з чатырох намінацый прэміі “Жанчына Еўропы”, якая штогод уручаецца за прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў. Ворыхава прысвяціла прэмію ўсім маладым лідарам Беларусі, адзначыўшы іх “вырашальную ролю ў фармаванні будучыні і абароне дэмакратыі”.
Ворыхава абвясціла, што ў студзені далучыцца да Кансультатыўнай рады па справах моладзі пры Савеце Еўропы.
Ціханоўская прызначыла Ворыхаву сваёй дарадцай 6 жніўня 2023 года.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


