Ціханоўская назвала беларускіх добраахвотнікаў героямі, якія рызыкуюць усім дзеля свабоды Беларусі і Украіны

29 лістапада, Позірк. “Сапраўднымі героямі, якія кожны дзень рызыкуюць усім дзеля свабоды Беларусі і Украіны” назвала беларускі демакратычны лідар Святлана Ціханоўская беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага і іншых фармаванняў у звароце да ўдзельнікаў канферэнцыі “Шлях да Волі”.
Мерапрыемства арганізавана палком Каліноўскага у партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, яно праходзіць 29 лістапада ў Кіеве.
Ціханоўская зазначыла, што, нягледзячы на розныя палітычныя погляды і лёсы, “у нас ёсць супольная мэта — свабодная Беларусь”, якая “натхняе нас і дае сілы працягваць барацьбу”. “Вызваленне Беларусі” яна назвала абавязкам перад будучымі пакаленнямі.
Дэмлідар падкрэсліла, што пастаянна заклікае свет падтрымаць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў, таму што Украіна сёння вядзе барацьбу не толькі за сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, але і за свабоду Беларусі і ўсёй Еўропы.
Сярод мэтаў канферэнцыі названыя абмеркаванне “стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантый па вяртанні ў краіну ўсім удзельнікам вызваленчага руху, забеспячэнне кампенсацый пацярпелым ад рэжыму і палітвязням”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


