Кіраўнік Мінлясгаса: Пасля ўвядзення санкцый вытворчасць пялетнай прадукцыі працуе на мінімальнай магутнасці
24 верасня, Позірк. Вытворчасць пялетнай прадукцыі пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да Беларусі “працуе на мінімальнай магутнасці”, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ кіраўнік Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.
Міністр прызнаў, што замясціць рынкі збыту пялет не ўдалося.
“Замярзаюць на Захадзе, але на нашу прадукцыю, экалагічна чыстыя пелеты з драўніны, прынамсі мінулы сезон, ставілі заслон. Паглядзім, як у гэтым, але мы таксама не сядзім на месцы. Па-першае, унутранае спажыванне расце, шукаем далей рынкі збыту на экспарт”, — заявіў чыноўнік.
Кулік зазначыў, што пасля ўвядзення санкцый “беларускі лес купляюць краіны Азіі, Кітай, дзе запатрабавана прадукцыя дрэваапрацоўкі”.
“Мы літаральна на працягу месяца-двух пасля ўвядзення санкцый аднавілі тыя [дасанкцыйныя] аб’ёмы. Сёлета мы перасягнулі іх, таму мы не стаім на месцы, разглядаем краіны далёкай дугі [у якасці рынкаў збыту]”, — сказаў міністр.
Паводле яго інфармацыі, выраслі аб’ёмы паставак ацыліндраванай драўніны ў Сярэднюю Азію, “дзе клімат дазваляе з невялікага дыяметра будаваць нейкія летнія домікі”, растуць пастаўкі струганых і паганажных вырабаў, зазначыў Кулік.
2 сакавіка 2022 года Еўрасаюз увёў у дачыненні да афіцыйнага Мінска санкцыі, якія прадугледжваюць забарону на пастаўку прадукцыі дрэваапрацоўкі.
8 сакавіка Міжнародны савет дырэктараў FSC (Лясная апякунская рада — міжнародная арганізацыя, якая адказвае за выкананне стандартаў у кіраванні лясамі і лесапрадукцыяй) вырашыў прыпыніць сертыфікацыю экспартнай прадукцыі дрэваапрацоўкі і лясной гаспадаркі Беларусі і РФ з-за агрэсіі супраць Украіны.
У лютым 2023 года Мінлясгас паведаміў, што арганізацыям лесаперапрацоўчай галіны ўдалося выйсці на дасанкцыйны аб’ём рэалізацыі пілапрадукцыі на экспарт.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

