Ціханоўская з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну: Нашая барацьба працягваецца, і мы не маем права саступіць

27 лістапада, Позірк. Барацьба беларусаў працягваецца, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
“Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне, — сказала палітык. — Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе, бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць. Беларусы, я заклікаю вас: бараніце родную культуру, мову, гісторыю. Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму рускаму свету, нашым змаганнем на шляху да перамогі і незалежнасці”.
Слуцкі збройны чын Ціханоўская назвала адной з найбольш гераічных падзей беларускай гісторыі, калі беларусы змагаліся за саму ідэю існавання краіны.
“І ў савецкія часы, і зараз яна замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. Тады як у 1920 годзе беларусы насамрэч больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Ажно ў 15 валасцях сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі. Сілы былі няроўныя: прафесійнай арміі супрацьстаялі настаўнікі, сяляне ды рабочыя”, — сказала палітык.
Слуцкі збройны чын — узброенае паўстанне ў лістападзе і снежні 1920 году. Каля месяца беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялян, трымалі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі на частцы тагачаснай Мінскай губерніі і змагаліся з савецкімі войскамі.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


