“Народная Грамада” патрабуе зладзіць сустрэчу палітзняволенага Статкевіча з жонкай на фоне інфармацыі пра яго смерць

25 лістапада, Позірк. Партыя “Народная Грамада” (не зарэгістравана) на фоне інфармацыі пра смерць свайго лідара, палітзняволенага Мікалая Статкевіча запатрабавала ад “адказных асоб у Беларусі неадкладна арганізаваць” для яго спатканне з жонкай Марынай Адамовіч.
Паводле меркавання палітычнай структуры, як адзначана ў адпаведнай заяве, гэта неабходна, каб “абвергнуць альбо падцвердзіць інфармацыю” пра Статкевіча.
“Заклікаем беларусаў да правядзення акцый салідарнасці з палітвязнямі Беларусі каля будынкаў палітычных сіл краіны знаходжання з мэтай перадачы закліку каманды Мікалая Статкевіча, — гаворыцца ў дакуменце. — Заклікаем міжнародную супольнасць выступіць з патрабаваннем <…> арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча”.
“Народная Грамада” папрасіла беларускія праваабарончыя арганізацыі “праявіць салідарнасць, заклікаць да неабходнасці вызвалення ўсех, хто незаконна ўтрымліваецца рэжымам, і давесці рэальную сітуацыю аб пагрозе для людзей, якія знаходзяцца ў турмах”.
23 лістапада галоўны рэдактар медыя “Хартыя ’97” Наталля Радзіна са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла пра смерць Статкевіча ў зняволенні, падкрэсліўшы, што не можа пацвердзіць праўдзівасць інфармацыі.
25 лістапада рэдакцыя “Зеркала” паспрабавала высветліць сітуацыю з палітыкам праз званок на гарачую лінію Міністэрства ўнутраных спраў. Начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Антон Санкевіч заявіў, што ён “не кампетэнтны размаўляць на падобную тэму, <…> выдаваць падобныя звесткі”, параіў звяртацца ў Дэпартамент выканання пакаранняў, а не “чытаць усялякую лухту ў інтэрнэце”.
Сувязі са Статкевічам няма ўжо 9 месяцаў.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Мiнску. 14 снежня 2021-га суд прыгаварыў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў вырак без змен. 20 чэрвеня таго ж года Статкевіч быў пераведзены з гомельскага следчага ізалятара № 3 у папраўчую калонію № 13, адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”, у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар.
4 лістапада МУС унесла палітвязня ў “пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
28 ліпеня крыніца, блізкая да сям’і Статкевіча, паведаміла “Позірку”, што стан яго здароўя ў калоніі пагоршыўся.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+