МУС Літвы: Беларусь ніколі не інфармуе Вільнюс аб праблемах на БелАЭС
22 верасня, Позірк. Літва не мае інфармацыі аб сітуацыі на Беларускай атамнай электрастанцыі, бо Мінск “ніколі не інфармуе” Вільнюс аб праблемах на аб’екце, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў балтыйскай дзяржавы Віталь Дзмітрыеў.
“У нас няма канкрэтных звестак <…>, таму што з гэтай краінай адсутнічае супрацоўніцтва ў гэтым пытанні”, — цытуе намесніка кіраўніка МУС тэлерадыёкампанія LRT.
Дзмітрыеў паведаміў пра вучэнні, якія праходзяць паблізу мяжы з Беларуссю, яны “арганізаваныя незалежна ад суседніх краін”.
Паводле яго слоў, вучэнні ажыццяўляюцца ў рамках “ядзернага плана”, які распрацаваны на выпадак аварыі на БелАЭС і прадугледжвае комплексныя меры рэагавання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
Раней паведамлялася, што Літва правядзе 21 верасня вучэнні на спецыяльна абсталяваным палігоне ў Валчунаі пад Вільнюсам. Мэтай мерапрыемстваў называлася ацэнка гатоўнасці органаў грамадзянскай абароны ў выпадку аварыі на БелАЭС. У вучэннях планаваўся ўдзел “каля 400 афіцэраў, радавых, стралкоў, служачых і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый”.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі па расійскім праекце ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам”.
Першы энергаблок БелАЭС сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, яго камерцыйная эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021-га. У мінулым годзе планава-папераджальны рамонт блока вырабляўся 198 дзён, хоць яго планавалася завяршыць за 80. У першай палове кастрычніка 2023 года ён будзе пастаўлены на чарговы планава-папераджальны рамонт.Другі энергаблок знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі, выдае электраэнергію ў сетку з 13 траўня.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Гомельскай вобласці сума страт на адну стратную арганізацыю вырасла ў 2,6 раза, у Магілёўскай — зменшылася на 1,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+