Лукашэнка падчас саміту АДКБ ізноў крытыкаваў Захад

23 лістапада, Позірк. “Папрокі аб размяшчэнні ў нашай краіне, на нашай тэрыторыі расійскай тактычнай ядзернай зброі проста абсурдныя. Мы, паўтару ў соты раз, нікому не пагражаем. Мы проста вучымся так званаму дыпламатычнаму этыкету ў тых, хто зрабіў мову сілы сусветным трэндам”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які праходзіць 23 лістапада ў Мінску.
Лукашэнка, як паведамляе яго прэс-служба, таксама выказаў меркаванне, што ў свеце “на фоне адыёзнай ваяўнічай рыторыкі асобных палітыкаў і поўнай страты ўзаемнага даверу ідзе мэтанакіраванае раскручванне спіралі новай гонкі ўзбраенняў”, а “пажар рэгіянальных канфліктаў, у тым ліку з ужываннем найноўшых сістэм узбраенняў, у любы момант можа перакінуцца ў іншыя краіны”.
“Не сакрэт, што зброя, якая пастаўляецца ў Кіеў, ідзе на чорныя рынкі. Калі заходніх палітыкаў гэта не турбуе, то мы разглядаем некантралюемы рух зброі і тэхнікі ваеннага прызначэння як патэнцыйную пагрозу бяспецы не толькі для нашага рэгіёна, але і ўсіх краін свету. Асабліва зараз, калі разгараецца новы ачаг на Блізкім Усходзе”, — заявіў Лукашэнка, не навёўшы канкрэтных прыкладаў.
На яго думку, “за акіянам толькі і чакаюць”, што ў палестына-ізраільскі канфлікт “будуць уцягнуты краіны, блізкія да зоны адказнасці АДКБ”.
“Гэты так званы кіраваны хаос, каламута — тое, чаго жадаюць Злучаныя Штаты і Захад”, — сказаў выступоўца, заявіўшы, што ваенны бюджэт суседняй Польшчы расце “як на дражджах”.
Як лічыць Лукашэнка, “можна шмат казаць аб незаконных аднабаковых прымусовых мерах, ваенных правакацыях на мяжы, інфармацыйных дыверсіях, мільёнах доларах, укінутых у падрыхтоўку несапраўдных дзяржпераваротаў”. “Я ўжо не кажу пра адкрытую дэманстрацыю гатоўнасці далучыць да гэтай мэты сілы НАТО. Навошта ў жніўні 2020 года побач з беларускай мяжой кружылі [амерыканскія] стратэгічныя бамбавікі Б‑52? Каму дасылалі сігнал? Ня толькі Беларусі. Зразумела каму”, — сказаў ён.
У 2023 годзе ў АДКБ старшынствавала Беларусь. “Мэты, намечаныя беларускім бокам летась у лістападзе, у цэлым дасягнуты”, — заявіў Лукашэнка.
У 2024 годзе старшынём АДКБ будзе Казахстан. На сёлетні саміт у Мінск адмовіўся прыехаць прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Ён заявіў, што арганізацыя не адрэагавала належным чынам на выклікі бяспецы Арменіі. Лукашэнка назваў гэта “ўчынкам, які носіць правакацыйны характар”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



