Ціханоўская: Школы павінны насіць імёны нашых нобелеўскіх лаўрэатаў, а не рэжымных карнікаў

22 лістапада, Позірк. Беларускія школы “павінны насіць імёны нашых нобелеўскіх лаўрэатаў, а не рэжымных карнікаў”, заявіла 22 лістапада дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Такім чынам яна адрэагавала на навіну пра наданне сталічнай школе № 72 імя палкоўніка міліцыі Уладзіміра Арцёмава — першага камандзіра атрада міліцыі асаблівага прызначэння УУС Мінгарвыканкама.
Назваўшы перайменаванне школы “спробай навязаць дзецям ілжывых герояў”, палітык выказала ўпэўненасць, што дзеці “здольныя мысліць крытычна і мець уласнае меркаванне”. Дэмлідар заклікала неабыякавых настаўнікаў і сем’і падтрымаць іх у гэтым.
Разам з тым Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што многія школы і гімназіі Беларусі названыя “ў гонар сапраўды выбітных людзей — асветніка Францыска Скарыны, пісьменнікаў Івана Мележа і Цішкі Гартнага, мастака Івана Ахрэмчыка, навукоўцаў Жарэса Алфёрава і Васіля Купрэвіча”.
Цырымонія надання сталічнай школе № 72 імя Арцёмава з усталяваннем адпаведнай памятнай дошкі адбылася 17 лістапада.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка