Хворы на рак старшыня ліквідаванай уладамі Партыі БНФ Кастусёў пакараны пераводам у памяшканне камернага тыпу

19 лістапада, Позірк. Старшыня ліквідаванай уладамі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), паведаміў у “Фэйсбуку” ягоны зяць Зміцер Антончык.
“Пацвердзілася інфармацыя”, — адзначыў ён.
Паводле Антончыка, хутчэй за ўсё, у ПКТ Кастусёў знаходзіцца з 11 лістапада.
66-гадовы палітык пакутуе на анкалагічнае захворванне, у красавіку яго пераводзілі ў лякарню.
У чэрвені і ліпені палітвязень як мінімум чатыры разы быў змешчаны на 10 сутак у штрафны ізалятар. Акрамя таго, Кастусёў быў пазбаўлены спатканняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.
Палітык быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках “справы змоўшчыкаў”.
5 верасня 2022 года суддзя Уладзімір Арэшка з Мінскага абласнога суда прыгаварыў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам). Віну Кастусёў не прызнаў.
29 лістапада Вярхоўны суд адхіліў скаргу на вырак і пакінуў яго ў сіле.
9 снежня 2022 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка