Амбудсмен Польшчы падтрымаў прыцягненне да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі — Латушка

15 лістапада, Позірк. Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка разам з намеснікам прадстаўніка кабінета па транзіце ўлады Арцёмам Праскаловічам 15 лістапада абмеркавалі шэраг пытанняў з амбудсменам Польшчы Марцінам Вёнцэкам.
Як паведаміў Латушка ў сваім тэлеграм-канале, падчас сустрэчы Вёнцэку былі перададзеныя прапановы па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур для беларусаў у Польшчы ў сувязі з прыняццем рэжымам рэпрэсіўных захадаў па абмежаванні магчымасцяў легалізацыі ў гэтай краіне.
Таксама беларускі бок азнаёміў польскага амбудсмена са злачынствамі рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасці, прадаставіў матэрыялы аб вывазе ўкраінскіх дзяцей, звярнуў увагу на існуючыя складанасці ў расследаванні спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы і прапанаваў шляхі іх вырашэння.
Акрамя гэтага, Вёнцэку былі перадзеныя дакументы аб парушэннях правоў беларусаў, звязаных з “пашпартным указам Лукашэнкі”.
У сваю чаргу польскі амбудсмен паведаміў, што па выніках папярэдняй сустрэчы яго офіс накіраваў запыт генеральнаму пракурору Польшчы аб ходзе расследавання крымінальных спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі па фактах злачынстваў супраць беларусаў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі.
Бакі дамовіліся аб далейшых кантактах у рамках рэалізацыі “галоўнай мэты” — “прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў”, адзначыў кіраўнік НАУ.
“Амбудсмен выказаў словы падтрымкі беларусам і падкрэсліў гатоўнасць адстойваць іх правы”, — рэзюмаваў Латушка.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


