Гарбунова: Асуджаныя да абмежавання свабоды па месцы жыхарства — таксама палітвязні

13 лістапада, Позірк. Асуджаныя да абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) таксама з’яўляюцца зняволенымі па палітычных матывах, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова 13 лістапада ў Празе падчас дыскусіі “Сучасныя палітзняволеныя: вопыт Беларусі і Расіі”.
Паводле яе слоў, якія перадае прэс-служба АПК, “неабходна перагледзець падыход да вызначэння статусу асуджаных да “хатняй хіміі”.
Гарбунова лічыць “гуманітарнай катастрофай” тое, што адбываецца ў Беларусі: “Гаворка ідзе не толькі пра наяўнасць палітзняволеных у краіне, але і пра тое, што месяцамі аб іх можа не быць ніякай інфармацыі, а таксама пра катаванні ў тым ліку праз інкамунікада (ізаляцыю, адсутнасць сувязі са знешнім светам). Пры дзейным у Беларусі палітычным рэжыме існуюць прыклады наўмыснага неаказання людзям меддапамогі, што прыводзіць нават да іх смерці”.
У дыскусіі таксама браў удзел старшыня рады расійскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Аляксандр Чаркасаў. Адзначаецца, што Гарбунова і Чаркасаў абмеркавалі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і Расіі, злачынны характар рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, магчымыя захады міжнароднай супольнасці па дапамозе палітзняволеным і іх сем’ям.
У межах працоўнага візіту Гарбуновай у Чэхію запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС гэтай дзяржавы, міністрам сацыяльнай абароны, праваабаронцамі і беларускімі экс-палітзняволенымі.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, пачынаючы з 2020 года да абмежавання свабоды без накіравання ў ПУАТ па палітычных матывах асуджана не меней за 1.086 чалавек, з іх 437 жанчын.
У Беларусі на сёння 1.455 чалавек прызнаныя палітзняволенымі.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка